Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

24.09.2021 На пасяджэнні Жлобінскага райвыканкама разгледжаны важныя пытанні

Галоўнае пытанне парадку дня - гатоўнасць арганізацый, прадпрыемстваў і жылога сектара Жлобінскага раёна да працы ў асенне-зімовы перыяд 2021/2022 года.

Усе падрыхтоўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне надзейнай і якаснай працы аб'ектаў раёна ў ацяпляльны сезон, завершаны. Пра гатоўнасць кацельняў, цеплавых пунктаў, камунікацый, абсталявання і іншых аб'ектаў дакладвалі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юрый Гузаў, дырэктар філіяла «Жлобінскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга» Уладзімір Ткачоў і начальнік міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Гомельскай вобласці Аляксандр Кушняроў.

Было адзначана, што мерапрыемствы па падрыхтоўцы 89 цеплакрыніц і 280 спажыўцоў выкананы ў поўным аб'ёме. Праведзена выпрабаванне 235,14 тысяч м. п. цеплавых сетак, 32 кацельняў, створаны запасы паліва на ўвесь ацяпляльны сезон, а таксама мазута на Жлобінскай ЦЭЦ – 1059 т.

Што тычыцца жыллёвага фонду, знаходзячагася на абслугоўванні КДЖЭУП «Жылкамсервiс два», а гэта 1189 тыс.кв. метраў, то тут таксама справіліся з усімі намечанымі мерапрыемствамі. Вырабілі рамонт 191 м. куб. цеплаізаляцыі трубаправодаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, інжынерных сістэм ацяплення і водазабеспячэння ва ўсіх 424 жылых дамах з цэнтральным ацяпленнем, гідравыпрабаванні ўнутрыдамавых камунікацый, рамонт абсталявання цеплавых пунктаў у 404 жылых дамах, шкленне месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, паверку і ўстаноўку 317 прыбораў уліку цяпла.

Даючы ацэнку працы арганізацый, начальнік Жлобінскага аддзялення Дзяржэнергагазнагляду Аляксандр Кушняроў адзначыў, што падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2021/2022 года шматлікіх арганізацый выйшла на больш якасны ўзровень. Толькі некаторыя з іх пазней тэрміну аформілі і падпісалі пашпарты гатоўнасці.

На пасяджэнні выканкама разгледжана таксама пытанне аб рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2021-2025 гады. Дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Смычок» Яўген Здараўцоў і начальнік Жлобінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Галавачэнка распавялі прысутным аб працы, якая праводзіцца невялікім калектывам заказніка, якая накіравана на развіццё экатурыстычнай дзейнасці, а таксама прамысловай лоўлі рыбы і вядзенне паляўнічай гаспадаркі, а таксама аб планах правядзення будаўнічых работ і добраўпарадкаванні тэрыторыі аб'екта экалагічнага турызму ў Ніжняй Олбе.

У працы выканкама прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Волкаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Сяргейка.

Ганна ШМІГІРОВА.

Фота: Нікалаяй СЕМЯНЕЦ

https://ndsmi.by/

Социальные сети

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Послание Президента

Год мира

Год мира

80 лет на пути к Победе

80 лет на пути к Победе

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

Одно окно

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>