Адрес:

247210 г.Жлобин, ул.Петровского,31

Телефон приемной:

(8-02334) 3-50-10

17.09.2021 Жлобіншчына адзначае Дзень народнага адзінства

Сёння Жлобіншчына разам з усёй краінай упершыню адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Напярэдадні 17 верасня ў кожным кутку нашай краіны, у тым ліку і на Жлобіншчыне, прайшлі культурныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, дыялогавыя пляцоўкі, акцыі... Нашы працоўныя калектывы, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх праектах, прымеркаваных да свята. Да мерапрыемстваў актыўна далучылася працоўная моладзь, навучэнцы каледжаў і ліцэя, школьнікі. Ім было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў відэа- і фотаконкурсах, творчых спаборніцтвах на лепшы малюнак і эсэ аб адзінстве, сяброўстве, любові да Радзімы... Насычанымі і цікавымі сталі класныя гадзіны пад назвай «Адзіная Беларусь – моцная Беларусь», якія прайшлі з 13 па 17 верасня ў кожнай установе адукацыі, у кожным вучнёўскім калектыве.

Карэспандэнты нашай газеты пабывалі ў гімназіі № 1 у 6 «Б» класе, дзе прайшоў класны час «Адзіная Беларусь – моцная Беларусь» пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Вікторыі Кот. Варта адзначыць, што Вікторыя Уладзіміраўна на асабістым прыкладзе паказвае сваім вучням, як важна быць актыўным, мэтанакіраваным, добрым, справядлівым і як важна любіць краіну, у якой жывеш, і з трапятаннем адносіцца да сваёй малой радзімы.

Усё гэта прайшло чырвонай ніткай праз мерапрыемства. Было дзіўна і разам з тым прыемна слухаць, як дванаццацігадовыя школьнікі разважаюць пра патрыятызм: «патрыёт – гэта той, хто ніколі не здрадзіць сваёй радзіме», «...гэта тое, што нас аб’ядноўвае», «...калі любіш свой горад, краіну і людзей, якія тут жывуць». Іх выказванні, узважаныя, дарослыя, прасякнутыя светлымі пачуццямі, кажуць пра тое, што ўжо сёння дзеці адчуваюць адказнасць за будучыню Беларусі. Разам з настаўнікам дзеці гаварылі аб дзяржаўных сімвалах краіны, аб яе славутасцях, праз відэаролікі і фатаграфіі «падарожнічалі» па абласных цэнтрах і сталіцы, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму. Класная гадзіна была змястоўнай, пазнавальнай і крэатыўнай. Кожнае заданне, кожная гульня захаплялі вучняў усё глыбей, і дзеці прыйшлі да высновы, што адзінства, салідарнасць і паразуменне робяць беларусаў мацней.

Галоўная місія нашых дзяцей і іх настаўнікаў – захаваць традыцыі, закладзеныя прадзедамі і дзядамі, шанаваць тое, што сёння зроблена іх бацькамі. І тады мы можам быць упэўнены, што і праз дзесяцігоддзі ўбачым адзіную, моцную і квітнеючую Беларусь.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.
Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

https://ndsmi.by/

  • Партизанская криничка

    Партизанская криничка

  • Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

    Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

  • Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

    Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

  • Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

    Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

  • Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

    Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

  • Приглашаем посетить

    Приглашаем посетить "Жлобинский государственный историко–краеведческий музей". Ежедневно. 9:00 - 18:00.

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Интернет-ресурсы