Адрес:

247210 г.Жлобин, ул.Петровского,31

Телефон приемной:

(8-02334) 3-50-10

21.04.2021 Заўтра будзе адзначацца 95-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Жлобіна Уладзіміра Федасеенкі

95 гадоў таму, 22 красавіка 1926 года, нарадзіўся беларускі пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец жлобінскай зямлі, ганаровы грамадзянін горада Жлобіна Уладзімір Канстанцінавіч ФЕДАСЕЕНКА.

Ён быў сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. У 1941 годзе, калі на нашу зямлю прыйшоў вораг, узяў у рукі зброю. А было Уладзіміру тады ўсяго  15 гадоў. Спачатку ён дзейнічаў у падполлі, а потым далучыўся да партызан. У канцы 1943 года, перад самым злучэннем партызанскіх атрадаў з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі юнак быў паранены. Так закончылася для яго вайна. Ды і было яму ўсяго 17 гадоў. Тым не менш Уладзімір за праяўленую мужнасць у барацьбе з захопнікамі ўжо меў высокую баявую ўзнагароду – ордэн Чырвонай Зоркі, пазней быў адзначаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” I і II ступеняў.

Барацьба з нямецка-фашысцкімі акупантамі стала асноўнай тэмай літаратурнай творчасці пісьменніка. Пры гэтым яго раманы “Дубовая града” (1965), “Віхры на скрыжаваннях” (1970), “Пасля смерчу” (1975) па сваім змесце глыбока аўтабіяграфічныя. У 1999 годзе ўбачыла свет яшчэ адна кніга Уладзіміра Федасеенкі – раман “Мутныя росы”. Гэта – апісанне жыцця аднаго пакалення людзей, землякоў аўтара, якія балюча ўспрымалі гібель роднай прыроды.

Не стала гэтага мужнага чалавека 3 студзеня 2018 года.

Згаданыя факты з жыцця і творчасці Уладзіміра Федасеенкі больш-менш вядомы прыхільнікам яго творчасці і аматарам гісторыі малой радзімы. А вось далёка не ўсе ведаюць, што вобраз пісьменніка і патрыёта прывабліваў вядомых мастакоў. Так, вялікі яго партрэт напісаў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, сябра Саюза мастакоў СССР Мікалай Кірылаў (1930–2007), які ў свой час працаваў галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, ведаў многіх удзельнікаў вайны. Гэты партрэт мастак у 2000 годзе падарыў Жлобінскаму гісторыка-краязнаўчаму музею (на здымку ўверсе). Сёння ён упрыгожвае адну з выставачных залаў.  

Другі партрэт Уладзіміра Федасеенкі напісаў (алоўкам) яго зямляк, сябра Беларускага саюза мастакоў, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна Генадзь Говар (1945 г. нар.). Гэта карціна захоўваецца ў Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. К. Крупскай.

Мікалай ШУКАНАЎ

Источник: https://ndsmi.by

  • Партизанская криничка

    Партизанская криничка

  • Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

    Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

  • Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

    Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

  • Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

    Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

  • Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

    Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

  • Приглашаем посетить

    Приглашаем посетить "Жлобинский государственный историко–краеведческий музей". Ежедневно. 9:00 - 18:00.

Блоги и соц.сети:

Баннеры и ссылки:

joomla
joomla
joomla

Интернет-ресурсы